Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 13:54 ]  Працягваюцца жорсткія сутычкі паміж расейскімі вайскоўцамі і чачэнскімі паўстанцамі


МАСКВА. Паведамляецца, што сёньня жорсткія сутычкі паміж расейскімі войскамі і чачэнскімі паўстанцамі адбываліся сёньня ў Аргуне, трэцім паводле велічыні горадзе Чачні. Прынамсі два расейскіх вайскоўцы былі забітыя, некалькі параненыя падчас абстрэлу расейскага патруля. Аргун – адзін зь некалькіх чачэнскіх населеных пунктаў, якія былі ўзятыя ў аблогу расейскімі атрадамі напярэдадні навагодніх сьвятаў. Паводле Інтэрфаксу, расейскія сілы працягваюць гэтак званую зачыстку Аргуну, хапаючы мясцовых жыхароў, якіх яны падазраюць ва ўделе ў паўстанцкіх акцыях. Вайскоўцы цьвердзяць, што расейскія сілы забілі прыблізна 100 незалежнікаў ў часе нядаўняй зачысткі на ўсход і паўдзёны ўсход ад Грознага. Паводле паўстанцаў, каля 40 расейскіх жаўнэраў былі забітыя тады.
XS
SM
MD
LG