Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 13:24 ]  Хавіер Саляна робіць захады дзеля аслабленьня канфлікту паміж палястынцамі і Ізраілем


ЕРУЗАЛІМ. Каардынатар міжнароднай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна знаходзіцца на Блізкім Усходзе з мэтай спрыяньня зьмяншэньню напружаньня паміж палястынцамі і Ізраілем. Сёньня Саляна сустрэўся з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам, пазьне сёньня ён таксама будзе мець размову з палястынскім лідэрам Ясірам Арафатам. Яго місія распачалася ўсьлед за чатырохдзённым візытам пасланца ЗША Энтані Зыні. Перад вяртаньнем у ЗША ўчора ўвечары Зыні праінфармаваў Саляну пра ўчорашнюю сустрэчу прадстаўнікоў ізраільскай і палястынскай службаў бясьпекі. Паводле Зыні, ізраільскія службы бясьпекі перакананыя, што затрыманы імі вадаплаў перавозіў іранскую зброю палестынскім уладам. Палестынскія ўлады і Тэгэран адмаўляюць сваю дачыненасьць да вадаплаву з кантрабанднай зброяй. Палястынцы цьвердзяць, што Ізраіль сфабрыкаваў справу, каб пусьціць пад адхон пасярэдніцкія высілкі. Шарон заявіў, што гэты факт пераконвае, што Арафат ёсьць міжнародным тэрарыстам і, паводле ягоных словаў, “ілгуном”. Джыбрыл Раджуб, кіраўнік палястынскай службы бясьпекі на Заходнім беразе Ярдану, заявіў сёньня, што ён чакае працягу перамоваў з ізраільскімі службамі бясьпекі -- з ці бяз -- пасярэдніцтва, пакуль ня вернецца ў рэгіён Зыні 18 студзеня.
XS
SM
MD
LG