Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 13:22 ]  Завершылася сустрэча "Шанхайскай шасьцёркі"


68. ПЭКІН. Прэзыдэнт Кітаю Дзьзянь Дзэмінь заявіў, што Кітай будзе працаваць супольна з Расеяй дзеля захаваньня глябальнай стратэгічнай стабільнасьці. Дзянь Дзэмінь сказаў сёньня расейскаму міністру замежных справаў Ігару Іванову, што мае намер кансультавацца з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным па міжнародных стратэгічных праблемах. Кітайскі прэзыдэнт і расейскі міністар замежных справаў сустрэліся сёньня ў Пэкіне пасьля завершаньня саміту шасьці краінаў-сябраў Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва. Кітай, Расея, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан і Ўзбэкістан абмеркавалі ў Пэкіне сумесныя захады па выкараненьні тэрарызму. У выніковай дэклярацыі саміту заяўлена, што прынцыповыя праблемы Сярэдняй Азіі маюць вырашацца самімі сярэдняазіяцкімі краінамі. Тым часам праваабарончая арганізацыя “Хьюмэн Райтс Уотч”, якая базуецца ў Нью Ёрку, у звароце да “Шанхайскай шасьцёркі” заявіла, што барацьба з тэрарызмам не павінна весьціся на шкоду захаваньню правоў чалавека. У дакумэнце адзначаныя выпадкі сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека Расеяй, Кітаем і Ўзбэкістанам.
XS
SM
MD
LG