Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:20 ]  Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі распачаў візыт у Пакістан


66. ІСЛЯМАБАД. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэйр заявіў, што міжнародная антытэрарыстычная кааліцыя дасягнула большых посьпехаў, чым чакалася, але вялікія выклікі яшчэ застаюцца. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Іслямабадзе адразу пасьля таго, як ён прыехаў у Пакістан зь Індыі, Блэйр паведаміў, што кааліцыя працягне сваю ваенную кампанію ў Афганістане датуль, пакуль ня будуць дасягнутыя вызначаныя мэты. Брытанскі прэм’ер высока ацаніў ролю прэзыдэнта Пакістану Пэрвэза Мушарафа ў антытэрарыстычнай кампаніі. Сярод важнейшых дасягненьняў кааліцыі Блэйр назваў разбурэньне тэрарыстычнай сеткі “Аль-Кайда” і зьнішчэньне яе навучальных лягэраў. Сярод бліжэйшых задачаў, паводле брытанскага прэм’ера, зрабіць Афганістан стабільнай краінай і зрабіць захады супраць вяртаньня экстрэмізму. Мэта візыту Блэйра ў Паўдзённа-ўсходнюю Азію – паспрыяць аслабленьню напружаньня на мяжы Індыі і Пакістану. На прэсавай канфэрэнцыі ён ухіліўся ад адказаў на пытаньні ў гэтай праблеме, заявіўшы, што зробіць гэта толькі пасьля сустрэчы з пакістанскім прэзыдэнтам Пэрвэзам Мушарафам.
XS
SM
MD
LG