Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:08 ]  ААН чакае, што сёлета ў Афганістан вернецца мільён уцекачоў


НЬЮ-ЁРК. Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў чакае, што сёлета ў Афганістан вернецца мільён уцекачоў. Кіраўнік ведамства ААН у справах уцекачоў Макі Сінахара заявіла, што зараз кожны дзень з Пакістану ў Афганістан вяртаецца ад 4 да 5 тысячаў чалавек. Цягам апошніх 20 год у Пакістане і Іране знайшлі прытулак каля пяці мільёнаў афганцаў, якія ўратаваліся ад вайны ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG