Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:24 ]  Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі прыбыў у Дэлі


ДЭЛІ. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэйр прыехаў сёньня ў Дэлі, дзе будзе мець перамовы зь кіраўніком індыйскага ўраду Аталам Біхары Ваджпаі, які сёньня вярнуўся на радзіму з Катманду, дзе браў удзел у саміце краінаў Паўдзённай Азіі. Галоўная тэма сустрэчы – пошук шляхоў аслабленьня напружанасьці ў адносінах Індыі і Пакістану. У панядзелак Блэйр накіруецца ў Іслямабад дзеля перамоваў з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам. У Катманду Ваджпаі і Мушараф мелі нефармальную сустрэчу, на якой, паводле індыйскага прэм’ера, ніякія канкрэтныя пытаньні не абмяркоўваліся. Абодва бакі засяродзілі дадатковыя войскі на мяжы ў раёне спрэчнага штату Кашмір. Там увесь час адбываюцца перастрэлкі. Індыя і Пакістан ужо двойчы ваявалі з-за Кашміру.
XS
SM
MD
LG