Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:22 ]  Улады Пакістану затрымалі яшчэ 42 актывістаў іслямскіх груповак


ІСЛЯМАБАД. Улады Пакістану затрымалі яшчэ 42 актывістаў іслямскіх груповак, што вядуць барацьбу за адлучэньне Кашміру ад Індыі. Арышты адбыліся ў часе паліцэйскага рэйду ў правінцыі Пэнджаб. Бальшыня затрыманых уваходзяць у групоўку “Джаіш-э-Махамэд”, якую разам з “Лашкар-э-Тыйба” Індыя абвінавачвае ў арганізацыі нападу на будынак парлямэнту краіны 13 сьнежня. Злучаныя Штаты занесьлі абедзьве гэтыя групоўкі ў сьпіс тэрарыстычных арганізацыяў. Паводле пакістанскай паліцыі, цягам шырокамаштабнай апэрацыі супраць кашмірскіх сэпаратыстаў, якія базуюцца ў краіне, затрыманыя ўжо больш за 300 чалавек.
XS
SM
MD
LG