Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:18 ]  Афіцэр міжнароднай паліцыі ў Косаве падазраецца ў забойстве альбанскай жанчыны


ПРЫШТЫНА. Адміністрацыя ААН у Косаве паведамляе, што афіцэр міжнароднай паліцыі, якая працуе ў правінцыі, падазраецца ў забойстве альбанскай жанчыны. Здарэньне адбылося ў кватэры паліцэйскага ўчора ўвечары. Прадстаўнікі ўлады, выкліканыя людзьмі, якія чулі стрэлы, знайшлі ў кватэры 23-х гадовую жанчыну з шэрагам агнявых ранаў. Крыху пазьней яна памерла. Вядома, што яна працавала ў якасьці перакладчыцы ў міжнароднай паліцыі. У 32-х гадовага паліцыянта былі прастрэленыя нага і рука. Адміністрацыя ААН не паведамляе ні імя падазраванага, ні ягонае грамадзянства. Мяркуецца, што ў кватэры знаходзіліся толькі гэтыя двое. Магчымыя матывы злачынства пакуль не вядомыя.
XS
SM
MD
LG