Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  Паводле Джорджа Буша, вайна ў Афганістане ўступіла ў “небясьпечную стадыю”


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у часе свайго знаходжаньня ў Каліфорніі сказаў сёньня, што вайна ў Афганістане ўступіла ў “небясьпечную стадыю”. Паводле ягоных словаў зараз амэрыканскія спэцпаразьдзяленьні палююць на падазраваных лідэраў тэрарыстаў літаральна ад пячоры да пячоры ў Афганістане. Тым часам, прадстаўнік афганскай службы бясьпекі Насратула Насрат заявіў, што месца знаходжаньня духовага лідэра талібаў Мулы Мухамада Амара застаецца невядомае. Аднак неназваны прадастаўнік службы бясьпекі ў Кандагары цьвердзіць, што афганскія ўлады ведаюць, дзе хаваецца Амар. Паводле ягонай інфармацыі, Амару ўдалося ўцячы на матацыкле ў горны раён Багран у паўночнай частцы правінцыі Гельманд. Раней сёньня Злучаныя Штаты паведамілі пра затрыманьне кіраўніка лягероў падрыхтоўкі тэрарыстаў арганізацыі «Аль-Кайда» Ібн аш-Шайка аль-Лібі.
XS
SM
MD
LG