МАСКВА. Міхаіл Гарбачоў стане ганаровым грамадзянінам сталіцы Ірляндыі – Дубліну. Урачыстая цырымонія адбудзецца на наступным тыдні, калі былы прэзыдэнт Савецкага Саюзу прыедзе зь візытам у Ірляндыю.
Сярод ганаровых грамадзянаў Дубліну – былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, Папа Ян Павал Другі і экс-прэзыдэнт Паўдзённай Афрыкі Нэльсан Мандэла.
Адна з прывілеяў ганаровага грамадзяніна Дубліну – магчымасьць бесьперашкодна пасьвіць авечак на грамадзкіх папасах.
Сёньня спаўняецца 70 год зь дня нараджэньня Раісы Гарбачовай, жонкі былога прэзыдэнта СССР. У Маскве на могілках, дзе яна пахаваная, адбыліся жалобныя мерапрыемствы.