Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:11 ]  З дапамогай эўра вядзецца больш за палову ўсіх наяўных сплатаў у эўразоне


БРУСЭЛЬ. У пятніцу з дапамогай эўра было праведзена больш за палову ўсіх наяўных сплатаў у эўразоне. Пра гэта гаворыцца ў сёньняшняй заяве Эўрапейскай камісіі. На думку кіраўніцтва Эўразьвязу, насельніцтва краінаў эўразоны выяўляе энтузіязам у адносінах да адзінай валюты. Учора, у чацьверты дзень хаджэньня наяўных эўра, каля 99 адсоткаў усіх банкаматаў выдавалі новую валюту. Тым жа часам, Эўракамісія адзначае, што пераход на эўра выклікаў цяжкасьці ў працы шэрагу банкаў.
XS
SM
MD
LG