Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:54 ]  "Хартыя-77" і праз 25 год натхняе людзей змагацца за свае правы


ПРАГА. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл сказаў сёньня, што і праз 25 гадоў пасьля падпісаньня “Хартыя-77” натхняе людзей змагацца за свае правы. Гавэл падкрэсьліў, што дакумэнт абараніў дух прыстойнасьці, узаемнай павагі і салідарнасьці. Менавіта гэта натхняла людзей на змаганьне нават тады, калі здавалася, што няма ніякай надзеі на хуткі посьпех. Гавэл – адзін зь першых падпісантаў Хартыі 1 студзеня 1977 году. Ужо праз год пад ёй паставілі подпісы больш за тысячу чалавек. З Хартыі распачаўся дысыдэнцкі рух інтэлектуалаў і палітыкаў, якія былі адлучаныя ад грамадзкага жыцьця пасьля ваеннага ўварваньня ў Прагу ўвесну 1968 году. Узначальваў рух -- тады драматург, цяпер прэзыдэнт Чэхіі -- Вацлаў Гавэл.
XS
SM
MD
LG