Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:48 ]  У Кыргызстане арыштаваны старшыня парлямэнцкага камітэту


БІШКЕК. У Кыргызстане арыштаваны старшыня парлямэнцкага камітэту ў рэфармаваньні суду і юрыдычнай сыстэмы Азімбэк Бэкназараў. Арышт адбыўся ў Джалялябадзкай вобласьці, куды дэпутат прыехаў, каб сустрэцца з выбарцамі. Пакуль не вядома, што яму інкрымінуецца. Бэкназараў неаднойчы крытыкываў рашэньне прэзыдэнта Аскара Акаева пра перадачу асобных участкаў кыргызскай тэрыторыі Кітаю і Казахстану. Група сябраў парлямэнту ў мінулым месяцы накіравала Акаеву ліст з патрабаваньнем спыніць перасьлед Бэкназарава.
XS
SM
MD
LG