Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:57 ]  Цяжкія сьнегапады і лютыя маразы надалей трымаюць у аблозе значную частку Эўропы


АНКАРА. Цяжкія сьнегапады і лютыя маразы надалей трымаюць у аблозе значную частку Эўропы. У Турцыі чатыры чалавекі замерзьлі насьмерць, адмененыя дзясяткі авіярэйсаў. У Маскве за апошнюю ноч замерзьлі пяць чалавек, тым самым колькасьць ахвяраў маразоў у расейскай сталіцы дасягнула за гэтую зіму 290. Бальшыня замерзлых ­ бяздомныя і п’яныя. У Грэцыі з прычыны сьнегападу і заледзяненьня зачыненае міжнароднае лётнішча. Сотні аўтамабіляў на працягу 20 гадзінаў былі заблякаваныя на аўтастрадзе Атэны-Салёнікі. У Італіі пакрылася лёдам частка Вэнэцыянскай затокі.
XS
SM
MD
LG