Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:55 ]  Аўстралійскія пажарнікі аднавілі спробы тушэньня больш чым сотні пажараў


СЫДНЭЙ. Скарыстаўшыся часовым спадам сьпёкі, аўстралійскія пажарнікі аднавілі спробы тушэньня больш чым сотні пажараў, якія лютуюць у краіне ад канца сьнежня. Сёньня тэмпэратура паветра ў месцах пажараў упала ад 38 да 26 градусаў Цэльсія. Аднак на наступным тыдні чакаецца новае павышэньне тэмпэратуры і моцныя сухія вятры. Каля 10 тысячаў пажарнікаў спрабуе стрымаць пажары на адцінку 2 тысячаў кілямэтраў усходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі. Гэта найбольшыя пажары за ўсё гісторыю краіны. Улады мяркуюць, што як найменей палова пажараў учыненыя наўмысна. У сувязі з гэтым ужо арыштавана 26 чалавек.
XS
SM
MD
LG