Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:53 ]  У Сынгапуры 15 чалавек арыштаваныя паводле падозраньня ў тэрарыстычнай дзейнасьці


У Сынгапуры 15 чалавек былі арыштаваныя паводле падозраньня ў тэрарыстычнай дзейнасьці. Паводле ўладаў, некаторыя зь іх праходзілі падрыхтоўку ў лягерох «Аль-Кайды» ў Афганістане. У заяве Міністэрства ўнутраных справаў паведамляецца, што арышты адбыліся ў сьнежні. Падчас ператрусу на кватэрах і ў офісах арыштаваных былі знойдзеныя інструкцыі вырабу бомбаў, здымкі плянаваных для зьнішчэньня будынкаў, матэрыялы «Аль-Кайды», а таксама падробленыя пашпарты і візы. З арыштаваных 14 – грамадзяне Сынгапуру і адзін – Маляйзіі.
XS
SM
MD
LG