Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:52 ]  Адмысловы пасланец ЗША на Бліскім Усходзе спрабуе аднавіць мірны працэс у рэгіёне


ЕРЫХОН (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Адмысловы пасланец Злучаных Штатаў на Бліскім Усходзе Энтані Зыні сустрэўся сёньня на Заходнім Беразе Ярдану з прадстаўнікамі палестынскай адміністрацыі ў спробе аднавіць мірны працэс у рэгіёне. Пасьля сустрэчы з Зыні сьпікер палестынскага парлямэнту Ахмэд Карэі сказаў, што, паводле Зыні, Злучаныя Штаты не падтрымваюць патрабаванага Ізраілем «тыдня бяз стрэлу» як перадумовы для аднаўленьня перамоваў. Сытуацыю ў рэгіёне ўскладніла ўчорашняе паведамленьне пра карабель з 50 тонамі кантрабанднай зброі, якая, паводле ізраільскіх уладаў, прызначалася палестынцам. Палестынская адміністрацыя адмаўляе сваё дачыненьне да зброі.
XS
SM
MD
LG