Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:48 ]  Прэзыдэнт Пакістану падаў руку індыйскаму прэм'еру


КАТМАНДУ. Неназваныя пакістанскія крыніцы паведамілі, што міністар замежных справаў Індыі Джасвант Сінгх і ягоны пакістанскі калега Абдус Сатар сустракаюцца сёньня ў кулюарах саміту лідэраў краінаў Паўдзённай Азіі. Аднак, прадстаўніца індыйскага Міністэрства замежных справаў Нірупама Рао не пацьвердзіла факт сустрэчы міністраў сам-насам. Раней сёньня прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф падаў руку індыйскаму прэм’еру Аталу Бігары Ваджпаі, публічна заклікаўшы яго распачаць дыялёг. Ваджпаі адказаў на гэтую прапанову жорсткай прамовай, запатрабаваўшы ад Пакістану спыніць падтрымку ісьлямскіх тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG