Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:46 ]  Месца знаходжаньня мулы Амара застаецца невядомае


КАБУЛ. Прадстаўнік афганскай службы бясьпекі Насратула Насрат заявіў сёньня, што месца знаходжаньня духовага лідэра талібаў мулы Мухамада Амара застаецца невядомае. Аднак неназваны прадастаўнік службы бясьпекі ў Кандагары цьвердзіць, што афганскія ўлады ведаюць, дзе хаваецца Амар. Паводле ягонай інфармацыі, Амару ўдалося ўцячы на матацыкле ў горны раён Багран у паўночнай частцы правінцыі Гельманд. Раней сёньня Злучаныя Штаты паведамілі пра затрыманьне кіраўніка лягероў падрыхтоўкі тэрарыстаў арганізацыі «Аль-Кайда» Ібн аш-Шайка аль-Лібі.
XS
SM
MD
LG