Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:21 ]  Першы амэрыканскі жаўнер забіты варожымі сіламі ў Афганістане


КАБУЛ. Амэрыканскія вайскоўцы сёньня паведамілі, што жаўнер амэрыканскіх элітных спэцпадразьдзеляньняў быў забіты сёньня ў баі ля пакістанскай мяжы. Гэта першы амэрыканскі вайсковец забіты варожымі сіламі з кастрычніка, калі распачалася антытэрарыстычная кампанія ў Афганістане. Дагэтуль былі загіблыя ў выніку амэрыканскіх бамбаваньняў. Новы пераходны ўрад Афганістану і Міжнародныя Сілы Падтрымкі Бясьпекі падпісалі сёньня пагадненьне аб разгортваньні ў краіне міжнароднага міратворчага кантынгенту. Сёньня амэрыканскія самалёты Б-52 скінулі кіраваныя бомбы на базу «Аль-Кайды» ў правінцыі Хост ва Ўсходнім Афганістане, дзе знаходзіцца лягер, навучальны палігон і пячорныя сховішчы. На поўдні афганскія ваяры і спэцпадразьдзяленьні ЗША працягваюць актыўны пошук лідэра талібаў мулы Амара. Міністар замежных справаў афганскай адміністрацыі доктар Абдуло увечары сёньня ў Кабуле выказаў упэўненасьць, што мула Амар хаваецца ў горным раёне Багран у правінцыі Гільмэнд. Абдуло падкрэсьліў, што калі лідэра талібаў схопяць, яго як ваеннага злачынцу павінен судзіць міжнародны трыбунал.
XS
SM
MD
LG