Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:16 ]  Расейскія жаўнеры забілі намесьніка міністра па надзвычайных сытуацыях Чачні


ЦАЦЫН-ЮРТ, ЧАЧНЯ. Расейскія жаўнеры забілі намесьніка міністра па надзвычайных сытуацыях Чачні палкоўніка Руслана Юнусава. Паводле прэсавай службы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Расеі, Юнусаў спрабаваў затрымаць расейскую бронемашыну, зь якой некалькі дзён таму быў абстраляны аўтамабіль ягонага супрацоўніка. Кіроўца не падпарадкаваўся загаду і схаваўся на тэрыторыі ваеннай камэндатуры, адкуль па Юнусаву пачалі страляць з аўтаматычнай зброі. Распачатая крымінальная справа. Двое вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў бронемашыне, затрыманыя. Тым часам, Прадстаўнік прамаскоўскай чачэнскай адміністрацыі паведаміў сёньня, што ў выніку расейскай апэрацыі, што мела за мэту выбіць чэчэнскіх ваяўнікоў зь вёскі на ўсходзе краю, загінула 50 чалавек. На працягу тыднёвых баёў у вёсцы Цацын-Юрт за 25 кілямэтраў на паўдзённы ўсход ад Грознага загінула 15 расейскіх вайскоўцаў, 25 паўстанцаў і 10 цывільных жыхароў. Чачэнскія паўстанцы атакавалі таксама пазыцыі фэдэральных сілаў у Грозным і на поўдні краю.
XS
SM
MD
LG