Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:14 ]  Дэвальвацыя аргэнтынскай валюты непазьбежная


БУЭНАС АЙРЭС. Прэзыдэнт Аргэнтыны Эдуарда Дуальдэ пацьвердзіў сёньня непазьбежнасьць дэвальвацыі нацыянальнай валюты – пэса. Чакаецца, што сёньня ж новы міністар эканомікі Аргэнтыны Хорхэ Рэмэс Ленікав абвесьціць эканамічную праграму, якая скіраваная на вывад краіны з глыбокага эканамічнага крызысу. Экспэрты мяркуюць, што дэвальвацыя пэса складзе 30-40 адсоткаў. Аргэнтынцы сьпяшаюцца забраць укладаньні з банкаў, імкнучыся выдаць грошы, перш, чым яны страцяць вартасьць. У шэрагу крамаў, не дачакаўшыся дэвальвацыі, цэны ўжо падняліся на 20 адсоткаў.
XS
SM
MD
LG