Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:13 ]  Памёр найстарэйшы чалавек у сьвеце


РЫМ. Мінулай начы на італьянскай выспе Сардынія ў веку 112 гадоў памёр пастух Антоніё Тодэ, зарэгістраваны ў кнізе рэкордаў Гінэса як найстарэйшы чалавек у сьвеце. Тодэ доўгі час сьцьвярджаў, што сакрэт ягонага доўгажыхарства палягае ў штодзённым ужываньні шклянкі чырвонага віна хатняга вырабу. Сваячка памерлага Марыяліна Тодэ паведаміла, што ён заставаўся пры здаровым розуме да самага канца жыцьця і жартаваў, што дажыве да 130 гадоў. Кожны раз, маючы гасьцей, ён настойваў, каб яны выпілі за ягонае здароўе шклянку чырвонага віна.
XS
SM
MD
LG