Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:47 ]  Адмысловы пасланец Злучаных Штатаў Зыні выказаўся за аднаўленьне ізраільска-палестынскіх перамоваў у пытаньнях бясьпекі


РАМАЛАГ. Адмысловы пасланец Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе Энтані Зыні выказаўся за аднаўленьне ізраільска-палестынскіх перамоваў у пытаньнях бясьпекі. Палестынскі прадстаўнік на перамовах Саіб Эрэкат паведаміў, што першая сэсія перамоваў можа распачацца ўжо ў нядзелю. Прыезд Зыні ў Ізраіль супаў з паведамленьнем аб захопе ў Чырвоным моры карабля, які нібыта перавозіў 50 тонаў зброі і выбуховых рэчываў, што прызначаліся няведамым адрасатам на тэрыторыі Палестынскай аўтаноміі. Прадстаўнік ізраільскага камандаваньня заявіў, што на караблі была іранская зброя і заклікаў міжнародную супольнасьць абвясьціць Іран краінай якая падтрымвае тэрарызм.
XS
SM
MD
LG