Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:44 ]  Часовы кіраўнік Афганістану мяркуе, што лідэр талібаў Мула Мухамад Амар дагэтуль застаецца на свабодзе


ВАШЫНГТОН. Часовы кіраўнік Афганістану мяркуе, што лідэр талібаў Мула Мухамад Амар дагэтуль застаецца на свабодзе. Хамід Карзаі выступіў з гэткай заўвагай пасьля таго, як учора міністар адбудовы Афганістану Амін Фарханг выказаў меркаваньне, што Амар ужо арыштаваны. Амэрыканскае камандаваньне ўчора заявіла, што ня мае ніякіх зьвестак пра арышт Амара. Тым часам амэрыканскія самалёты Б-52 скінулі кіраваныя бомбы на базу «Аль-Кайды» ў правінцыі Хост ва Ўсходнім Афганістане, дзе знаходзіцца лягер, навучальны палігон і пячорныя сховішчы.
XS
SM
MD
LG