Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  У сярэдняй і паўдзённай Азіі адбыўся землятрус


ІСЛЯМАБАД. Землятрус, які сёньня меў месца ў сярэдняй і паўдзённай Азіі, разбурыў шэраг будынкаў у сталіцы Афганістану – Кабуле. Адна жанчына была параненая падаючай сьцяной. Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся ў афганскім горным масіве Гіндукуша, штуршкі адчуваліся ў чатырох краінах – таксама ў Індыі, Пакістане, Таджыкістане. Ёсьць пашкоджаньні будынкаў у Пакістане. Паводле Амэрыканскага геалягічнага таварыства, сіла землятрусу склала 6 баляў паводле шкалы Рыхтэра.
XS
SM
MD
LG