Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:10 ]  Міністар абароны ЗША выключае, што Індыя і Пакістан ідуць да вайны


56 ‘ ПЭКІН. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф падчас сустрэчы з кітайскім прэм’ерам Чжу Жунцьзі выказаў спадзяваньне, што цяперашняе напружаньне паміж Індыяй і Пакістанам можна аслабіць шляхам дыялёгу. Аднак індыйскі прэм’ер Атал Бігары Ваджпаі заявіў, што не зьбіраецца прыватна сустракацца з Мушарафам падчас сустрэчы лідэраў краінаў рэгіёну ў Нэпале. Брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэйр, які ў Банглядэшы распачаў сёньня сваё паўдзённа-азіяцкае турнэ, сказаў , што ваеннае нарошчваньне на індыйска-пакістанскай мяжы нясе пагрозу глябальнай стабільнасьці. Паводле Блэйра, у часе сваіх будучых візытаў у Іслямабад і Дэлі ён пастараецца зрабіць ўсё, каб сытуацыя была менш напружанай. У Вашынгтоне міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што ён ня думае, што Індыя і Пакістан ідуць да вайны, і гэтыя краіны здольныя зрабіць крокі, каб аслабіць напружаньне.
XS
SM
MD
LG