Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:45 ]  Прэзыдэнт Пакістану Мушараф спадзяецца, што напружаньне паміж Індыяй і Пакістанам можна аслабіць шляхам дыялёгу


ПЭКІН. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф падчас сустрэчы з кітайскім прэм’ерам Чжу Жунцьзі выказаў спадзяваньне, што цяперашняе напружаньне паміж Індыяй і Пакістанам можна аслабіць шляхам дыялёгу. Аднак індыйскі прэм’ер Атал Бігары Ваджпаі заявіў, што не зьбіраецца прыватна сустракацца з Мушарафам падчас сустрэчы лідэраў краінаў рэгіёну ў Нэпале. Новае напружаньне паміж Індыяй і Пакістанам узьнікла пасьля тэрарыстычнага нападу на парлямэнт Індыі. Індыйскія ўлады вінавацяць ва ўчыненьні нападу падтрымваных Пакістанам кашмірскіх сэпаратыстаў.
XS
SM
MD
LG