Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:22 ]  Пасьпяховае ўвядзеньне банкнотаў і манэтаў эўра завяршыла фармаваньне Эўрапейскага эканамічнага і валютнага зьвязу


ФРАНКФУРТ. Прэзыдэнт Эўрапейскага Цэнтральнага Банку Вім Дуйзэнбэрг зазначыў, што пасьпяховае ўвядзеньне банкнотаў і манэтаў эўра завяршыла фармаваньне Эўрапейскага эканамічнага і валютнага зьвязу і наблізіла Эўропу да поўнай інтэграцыі. Выступаючы пасьля першага сёлетняга паседжаньня банку ў Франкфурце, Дуйзэнбэрг скаязаў, што посьпех увядзеньня эўра перавысіў усе спадзяваньні. Тоні Блэйр, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі, якая застаецца па-за межамі эўразоны, сказаў, што эўра ўжо сталася рэальнасьцю і што Вялікабрытаніі было б неразумна ўцякаць ад адзінай валюты.
XS
SM
MD
LG