Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:19 ]  У Ісьлямабадзе затрыманы былы амбасадар талібаў у Пакістане Мула Абдуссалям Заіф ­


ІСЬЛЯМАБАД. Пакістанская служба бясьпекі затрымала ў Ісьлямабадзе Муллу Абдуссаляма Заіфа ­ былога амбасадара талібаў у Пакістане. Пра гэта паведаміў сакратар Заіфа і ягоныя сваякі. Пакістанскія афіцыйныя ўлады пакуль што ніяк не пракамэнтавалі гэтае паведамленьне. У мінулым месяцы Заіф паведаміў, што ён зьвярнуўся да пакістанскіх уладаў з просьбай аб часовым прытулку. Міністэрства замежных справаў Пакістану пацьвердзіла, што просьба Заіфа разглядаецца.
XS
SM
MD
LG