Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:14 ]  Адмысловы пасланец Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе Энтані Зыні прыляцеў у Тэль-Авіў


ЕРУСАЛІМ. з мэтай працягнуць спробы замірэньня паміж Ізраілем і палестынцамі. Сёньня Зыні плянуе сустрэцца зь ізраільскім прэм’ерам Арыэлем Шаронам, міністрам замежных справаў Шымонам Пэрэсам і палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам. Тым часам пачаўся вывад ізраільскіх вайсковых аддзелаў з часткі тэрыторыі Заходняга Берагу Ярдану. Прадстаўнік ізраільскага Міністэрства замежных справаў Гідэон Мэір паведаміў, што войска выводзіцца ў сувязі зь істотным зьмяншэньнем гвалтоўных дзеяньняў з боку палестынцаў на мінулым тыдні.
XS
SM
MD
LG