Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:43 ]  Генэральны сакратар Рады Эўропы выказаў спадзяваньне на "дэмакратычнае разьвіцьцё таксама ў Беларусі"


У пасланьні з нагоды Новага году генэральны сакратар Рады Эўропы Вальтэр Швімэр выказаў спадзяваньне на "дэмакратычнае разьвіцьцё таксама ў Беларусі". "Каб дасягнуць аднаўленьня працэдуры ўступленьня ў Раду Эўропы, трэба было б зрабіць канкрэтныя крокі ў напрамку да эўрапейскіх стандартаў -- такія, як паляпшэньне становішча з фундамэнтальнымі правамі і свабодамі, увядзеньне мараторыя на сьмяротныя пакараньні, усталяваньне незалежнага амбудзмэна", -- зазначыў спадар Швімэр. У 2002 годзе плянуецца далучэньне да Рады Эўропы Босьніі і Гэрцагавіны. Пададзеная заяўка ад Югаславіі.
XS
SM
MD
LG