Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:19 ]  У 2001 годзе пагоршылася сытуацыя са свабодай прэсы ў сьвеце


ПАРЫЖ. Міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” заявіла, што журналісты ва ўсім сьвеце сутыкаюцца з узрастаючымі абмежаваньнямі іхнай свабоды. Заснаваная ў Францыі арганізацыя паведамляе, што летась колькасьць загіблых пры выкананьні службовых абавязкаў журналістаў заставалася стабільнай – 31 чалавек. Але арышты, пагрозы і факты цэнзуры рэзка павялічыліся. Істотна пагоршылася сытуацыя са свабодай прэсы ў Банглядэшы, Эрытрэі, Гаіці, Нэпале і Зымбабвэ. Восем журналістаў былі забітыя ў афганскай вайне, адзін памёр пасьля нападу на Ўсясьветны Гандлёвы Цэнтар 11 верасьня. Журналісты забіваліся ў Паўночнай Ірляндыі, Украіне, Косаве, Гішпаніі, Калюмбіі і Гаіці. Даклад паведамляе, што колькасьць арыштаваных журналістаў вырасла да 489 чалавек, у папярэднім годзе было 329 арыштаў.
XS
SM
MD
LG