Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  Адбылася інаўгурацыя новага прэзыдэнта Аргэнтыны


БУЭНАС АЙРЭС. Аргэнтынскія валютныя біржы былі зачыненыя і сёньня, у дзень інаўгурацыі новага прэзыдэнта краіны Эдуарда Духальда. Ён ужо чацьверты прэзыдэнт пасля таго, як у выніку масавых хваляваньняў вымушаны быў пакінуць прэзыдэнцкую пасаду Фэрнанда дэ ла Руа. Кангрэс, абіраючы на пасаду Духальда, папрасіў яго выконваць прэзыдэнцкія абавязкі да 2003 году, тэрміну завяршэньня паўнамоцтваў дэ ла Руа. Духальда заявіў у інаўгурацыйнай прамове, што карані шматлікіх эканамічных праблемаў Аргэнтыны – у прывязцы аргэнтынскай валюты пэса да амэрыканскага даляру. Такім чынам, дэвальвавацыя пэса непазьбежная. Чакаецца, што валютныя біржы адчыняцца наступным тыднем. Каля будынку, дзе адбывалася інаўгурацыя, тысячы аргэнтынцаў грукаталі ў каструлі і патэльні, пратэстуючы супраць эканамічнай палітыкі ўраду.
XS
SM
MD
LG