Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:15 ]  Аблога палястынскіх гарадоў будзе зьменшаная


ЕРУЗАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон аддаў загад зьменшыць аблогу палястынскіх гарадоў напярэдадні вяртаньня на Блізкі Ўсход адмысловага пасланца ЗША Энтані Зіні. Але палястынскія ўлады не задаволеныя гэтымі дзеяньнямі ізраільскага прэм’ера. Дэпутат палястынскага парлямэнту Ханан Ашраўі заявіла, што Зіні павінен пераканаць ізраільцаў адмовіцца ад агрэсыўных дзеяньняў супраць палястынцаў. Шарон са свайго боку пацьвердзіў патрабаваньне сямі дзён поўнага замірэньня перш, чым пачнуцца перамовы.
XS
SM
MD
LG