Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:14 ]  Афганскае камандаваньне вядзе перамовы зь лідэрамі плямёнаў пра выдачу мулы Амара


КАБУЛ. У Афганістане ў выніку ўдараў амэрыканскай авіяцыі забіты кіраўнік выведкі талібаў Кары Ахмадулах. Як паведаміў прадстаўнік часовай адміністрацыі краіны, напрыканцы мінулага тыдня быў збамбаваны дом аднаго з палявых камандзераў, дзе ў той момант знаходзіўся Ахмадулах. У Кабул сёньня прыбыў перадавы атрад вайскоўцаў 12 краінаў дзеля падрыхтоўкі да разьмяшчэньня міжнароднага міратворчага кантынгэнту, асноўныя сілы якога прыбудуць у Афганістан цягам студзеня. Амэрыканскія спэцпадразьдзяленьні і афганскія фармаваньні працягваюць падрыхтоўку да апэрацыі па захопу лідэра талібаў мулы Махамада Амара. Начальнік выведнай службы Афганістану Джамаль Хан паведаміў сёньня, што, паводле ягонай інфармацыі, мула Амар хаваецца ў гарах у правінцыі Багран. Паводле Хана, прадстаўнікі афганскага камандаваньня вось ужо два дні вядуць перамовы пра выдачу Амара зь лідэрамі мясцовых плямёнаў. Аднак міністар замежных справаў Афганістану доктар Абдула скэптычна ставіцца да выніковасьці перамоваў.
XS
SM
MD
LG