Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:28 ]  У краінах Эўразьвязу захоўваецца высокі попыт на эўра


Брусэль. Старшыня Эўракамісіі ў галіне фінансаў і эканомкі Пэдро Солбэс заявіў, што попыт на новую валюту эўра ў першыя дні новага 2002 году быў вялікі: (Солбэс: ) “Попыт быў вельмі вялікі на пачатку працэсу. Мы чакаем таксама, што і сёньня, заўтра і ў некалькі наступных дзён падобны попыт захаваецца. Але пазьней мы чакаем зьмяншэньня попыту і яго ўсталяваньня на нармальным узроўні, і нават яго нізкага ўзроўню ў сувязі з празьмерным попытам цяпер”. Педро Собэс падкрэсьліў, што праз два тыдні 90% фінансавых апэрацыяў у эўразоне будзе ажцьцяўляцца ў новай валюце. Акрамя 12 краінаў ЭЗ новую валюту ў якасьці унутранай грашовай адзінкі ўвялі ў сябе югаслаўскія рэспублікі Чарнагорыя і Косава, а таксама Ватыкан, Сан-Марына, Манака і Андорра. Тры краіны ЭЗ – Вялікабрытанія, Швэцыя і Данія пакуль не далучыліся да новага фінансавага саюзу. У Нямеччыне толькі за першы дзень новага году насельніцтва атрымала ў банках больш за 1 млрд. эўра.
XS
SM
MD
LG