Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:30 ]  Новая эўрапейская валюта паспрыяе эканамічнаму росту краінаў Эўразьвязу


ФРАНКФУРТ-НА-МАЙНЕ. Старшыня Цэнтральнага Эўрапэйскага банку Вім Дуйсэнбэрг заявіў, што ўвядзеньне супольнай валюты для 12 краінаў Эўразьвязу паспрыяе эканамічнаму росту на ўзроўні адна дзесятая адсоткі. Выступаючы у Франкфурце напярэдадні заўтрашняга ўвядзеньня эўра, Дуйсэнберг падкрэсліў: “За тры гады ад моманту ўвядзеньня эўра дзеля безнаяўных разлікаў новая валюта выразна прадэманстравала, што яна здольная выконваць сваё прызначэньне -- стабільнасць цэнаў, празрыстасць рынкаў па-за нацыянальнымі межамі, аблягчэньне гандлёвых апэрацыяў і камунікацыю ўнутры і звонку Эўропы." Заўтра эўра стане адзінай супольнай валютай для больш за 300 мільёнаў чалавек Эўропы.
XS
SM
MD
LG