Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:24 ]  Пакістанская паліцыя арыштавала каля 20 мусульманскіх экстрэмістаў


ДЭЛІ. Міністар замежных справаў Індыі Джасвант Сінгх заявіў, што арышт у Пакістане кіраўніка фундамэнталісцкай мусульманскай групоўкі, якая арганізавала напад на індыйскі парлямэнт 13 сьнежня, можа быць першым крокам на шляху да зьмяншэньня напружанасьці на індыйска-пакістанскай мяжы. Ёсьць інфармацыя, што пакістанская паліцыя арыштавала каля 20 актывістаў мусульманскіх груповак, якія змагаюцца за далучэньне індыйскай часткі Кашміру да Пакістану, у тым ліку, заснавальніка групоўкі “Лашкар э Тайба” -- Хафіза Саеда. Гэтая групоўка ўзяла на сябе адказнасьць за напад на парлямэнт.
XS
SM
MD
LG