Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:10 ]  ЗША будуць працягваць антытэрарыстычную кампанію і ў 2002 годзе


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты маюць намер працягваць кампанію па барацьбе з тэрарызмам і ў надыходзячым 2002 годзе – пра гэта ў традыцыйным радыёзвароце да нацыі заявіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш.Паводле Буша, канец адыходзячага году адзначаны пасьпяховай апэрацыяй у Афганістане, цягам якой амэрыканскія ўзброеныя сілы выкарысталі новую тактыку і новыя тэхналёгіі супраць новага тыпу ворагаў. Напярэдадні, на сваім ранчо ў Тэхасе, Джордж Буш заявіў журналістам, што амэрыканскія войскі застануцца ў Афганістане яшчэ на параўнальна доўгі пэрыяд, бо ніхто пакуль ня можа сказаць, наколькі доўга працягнецца міжнародная антытэрарыстычная кампанія. Але прэзыдэнт ЗША ўпэўнены ў яе пасьпяховым завяршэньні.Ад учорашняга дню на вуліцах афганскай сталіцы разам зь мясцовымі паліцыянтамі патрулююць брытанскія міратворцы.Мінулым тыднем часовая адміністрацыя Афганістану канчаткова ўхваліла прысутнасьць міратворчых сілаў на сваёй тэрыторыі.Учора Міністэрства абароны Нямеччыны абвесьціла, што ў панядзелак у Афганістан для удзелу у міжнароднай міратворчай місіі накіруецца першае злучэньне нямецкіх жаўнераў. Міратворчыя сілы, у склад якіх увойдуць вайскоўцы з 16 краінаў, ачольвае Вялікая Брытанія.
XS
SM
MD
LG