Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:03 ]  Каля 60 чалавек загінулі падчас пажару ў гандлёвым цэнтры ў Ліме


ЛІМА. Каля 60 чалавек загінулі і каля 40 лічацца зьніклымі бязь зьвестак у выніку пажару, які ўспыхнуў учора ўвечары ў гандлёвым цэнтры ў сталіцы Пэру. Паводле пажарнікаў, адбыўся выбух у адзьдзеле, дзе прадаюць фэервэркі. Прынамсі тры будынкі разбураныя. Паводле тэлевізійных паведамленьняў, людзі паміралі ў полымі або задыхаліся ад дыму. Пажарнікі сутыкнуліся з праблемай наяўнасьці вады. Мэдыкі і паліцыянты ратавалі людзей, якія спрабавалі ўцячы з полымя і дыму па дахах будынкаў. У гандлёвым цэнтры было шмат пакупнікоў, якія ў тым ліку набывалі і фэервэркі да навагодняга сьвята.
XS
SM
MD
LG