Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:58 ]  Палястынскае кіраўніцтва ажыцьцяўляе захады супраць тэрарыстаў


ЕРУЗАЛІМ. Палястынская паліцыя арыштавала ў суботу двух актывістаў радыкальнай групоўкі “Іслямскі джыгад”. Апэрацыя па арышту баявікоў і канфіскацыі ў іх маёмасьці адбылася ў горадзе Газа. Міністар абароны Ізраілю Біньямін Бэн-Эліэзэр заявіў, што захады супраць тэрарыстаў, якія апошнімі днямі ажыцьцяўляе палястынскае кіраўніцтва, ствараюць істотныя перадумовы дзеля аднаўленьня мірнага працэсу. Але сытуацыя ў рэгіёне застаецца напружанай. Учорашнім вечарам быў абстраляны ізраільскі аўтобус непадалёку ад гораду Рамалах на Заходнім беразе Ярдану. Дзякуючы выпадку, ахвяраў няма. Таксама ў суботу ў Рамалаху адбыліся сутычкі паміж ізраільскімі вайскоўцамі і арабскімі дэманстрантамі, якія пратэставалі супраць аблогі палястынскіх тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG