Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:43 ]  Лідэр турэцкіх кіпрыётаў упершыню пасьля 1974 г. наведаў грэцкую частку Кіпру


НІКАСІЯ. Лідэр турэцкіх кіпрыётаў Раўф Дэнкташ упершыню пасьля 1974 году наведаў грэцкую частку выспы Кіпар. На запрашэньне лідэра грэцкіх кіпрыётаў Глафкаса Клярыдаса ён перасек буфэрную зону, што кантралюецца сіламі ААН і прыбыў у дом Клярыдаса на абед. Як паведамляе кіпрская тэлевізія, сотні паліцэйскіх ахоўвалі яго пад час паездкі і пільнавалі ля будынку, дзе адбываўся абед. Гэтая паездка зробленая ў адказ на візыт лідэра грэцкіх кіпрыётаў у рэзыдэнцыю Дэнкташа на пачатку сьнежня.
XS
SM
MD
LG