Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:14 ]  Паміж індыйскімі і пакістанскімі памежнікамі пэрыядычна ўспыхваюць перастрэлкі.


ІСЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што ён гатовы сустрэцца з прэм’ер-міністрам Індыі Біхары Ваджпаі, каб абмеркаваць прадухіленьне канфрантацыі паміж дзьвюма краінамі. На думку Мушарафа, перамовы можна было б правесьці падчас рэгіянальнага саміту, які адбудзецца на наступным тыдні ў Непале. Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што Індыя адвергла гэтую прапанову. У пятніцу прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Вашынгтон робіць сур’ёзныя захады, каб спыніць канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам. Абедзьве краіны разгарнулі на мяжы вялікую колькасьць войскаў і ваеннай тэхнікі. Паміж індыйскімі і пакістанскімі памежнікамі пэрыядычна ўспыхваюць перастрэлкі. Індыйска-пакістанскія адносіны рэзка абвострыліся пасьля тэрарыстычнага нападу 13 сьнежня на індыйскі парлямэнт.
XS
SM
MD
LG