Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:50 ]  Бомба ў абутку тэрарыста была сур'ёзнай пагрозай жыцьцям пасажэраў авіяляйнэру


БОСТАН, ЗША. Амэрыканскія сьледчыя сьцьвярджаюць, што выбуховае прыстасаваньне, зашытае ў абутку Рычарда Рыда, уяўляла сабой сур’ёзную пагрозу жыцьцям пасажэраў авіяляйнэру, у якім ён знаходзіўся. Паводле адмыслоўцаў эФБээР, калі б адбыўся выбух, то ў фюзэляжы самалёту магла ўтварыцца адтуліна. Суд Бостану ўчора адмовіўся ад выдачы пад задатак Рыда, якому прад’яўленае абвінавачаньне ў спробе падарваць мінулай суботы авіяляйнэр кампаніі “Амэрыкэн Эйрлайнз”, які выконваў рэйс Парыж – Маямі. Следзтва вывучае магчымыя сувязі Рыда зь міжнароднымі тэрарыстычнымі групоўкамі. Ёсьць зьвесткі, што яго ўжо апазналі ўзятыя ў палон у Афганістане баявікі “Аль Кайды”.
XS
SM
MD
LG