Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:14 ]  Эўразьвяз абвесьціў свае захады ў барацьбе з тэрарызмам


БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз абвесьціў свае захады ў барацьбе з тэрарызмам. У эўрапейскіх краінах заблякаваныя банкаўскія рахункі палястынскіх радыкальных груповак –“Іслямскі джыгад” і экстрэмісцкага крыла групоўкі “Хамас”. Сьпіс тэрарыстычных арганізацыяў утрымлівае таксама групоўку баскіх сэпаратыстаў ЭТА, радыкальнае крыло Ірляндзкага рэспубліканскага войска, антыкаталіцкую групоўку ў Паўночнай Ірляндыі і грэцкую ўльтралевую арганізацыю “17 лістапада”. Сярод захадаў, абвешчаных Эўразьвязам, -- не даваць палітычнага прытулку асобам, якія падазраюцца ў дачыненасьці да тэрарызму.
XS
SM
MD
LG