Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:05 ]  ЗША, Вялікая Брытанія і Ізраіль характарызуюць відэазапіс бін Лядэна як "прапаганду тэрарызму"


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік новага міністэрства абароны Афганістану заявіў, што Ўсама бін Лядэн уцёк у Пакістан, але, паводле Злучаных Штатаў, месцазнаходжаньне лідэра тэрарыстаў па-ранейшаму не вядомае. Арабская тэлекампанія “Аль Джазіра”, якая знаходзіцца ў Катары, паказала поўную версію відэазапісу Ўсамы бін Лядэна, у якой міжнародны тэрарыст заявіў, што наступныя атакі на амэрыканскую эканоміку і ўзброеныя сілы прывядуць ЗША да краху. ЗША, Вялікая Брытанія і Ізраіль характарызуюць выступ бін Лядэна як “прапаганду” тэрарызму. Аналізуючы відэа, міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд сказаў, што бін Лядэн зьдзейсьніў тэракт супраць мусульманскай рэлігіі. Тым часам, на паўдзённым усходзе Афганістану, у раёне гораду Газьні, амэрыканскія ваенныя самалёты нанесьлі ўдары па комплексу будынкаў, у якіх, паводле амэрыканскіх вайскоўцаў, хаваліся лідэры руху Талібан.
XS
SM
MD
LG