Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:00 ]  Працягваецца эскаляцыя супрацьстаяньня паміж Індыяй і Пакістанам


ДЭЛІ. Эскаляцыя канфрантацыі паміж Індыяй і Пакістанам, якая распачалася пасьля нападу тэрарыстаў-самагубцаў на індыйскі парлямэнт 13 сьнежня, працягваецца. Дзьве краіны абмяняліся дыпляматычнымі санкцыямі. Колькасьць пакістанскіх дыпляматаў у Індыі скарачаецца напалову. Іхныя перамяшчэньні па тэрыторыі краіны абмежаваныя. Уведзеная забарона на выкарыстаньне пакістанскімі авіялініямі індыйскай паветранай прасторы. Пакістан у адказ заявіў пра ўвядзеньне падобных санкцыяў да Індыі. Абедзьве краіны паведамляюць, што іх войскі канцэнтруюцца ўздоўж супольнай мяжы. На спрэчнай тэрыторыі Кашмір адбыліся перастрэлкі. Ракетныя войскі абедзьвюх краінаў знаходзяцца ў стане павышанай боегатовасьці. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што Злучаныя Штаты папярэдзілі Індыю і Пакістан, што іх супрацьстаяньне шкодзіць вайне супраць тэрарызму, якую ачольваюць ЗША. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Строў паведаміў, што ён мае інтэнсыўныя кантакты з афіцыйнымі асобамі Індыі, Пакістану і ЗША, каб запабегчы вайне.
XS
SM
MD
LG