Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:55 ]  Ізраіль здыме аблогу Заходняга берагу на час прваслаўных калядных урачыстасьцяў


ЕРУЗАЛІМ. Ізраіль заяўляе, што ён здыме аблогу Заходняга берагу Ярдану на час працягу сьвяткаваньня Божага Нараджэньня на Сьвятой Зямлі. Аднак, гэта не азначае, што лідэр палястынцаў зможа наведаць Бітлеем, каб узяць удзел у праваслаўных калядных урачыстасьцях. Ізраіль па-ранейшаму змушае мусульманіна Ясіра Арафата заставацца на ягонай базе ў Рамалаху, што на Заходнім беразе, сьцьвярджаючы, што ён павінен зрабіць значна болей у змаганьні з антыізраільскімі ваяўнічымі групоўкамі. Паводле прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона, відавочнае зьмяншэньне колькасьці тэрарыстычных актаў супраць ізраільцаў, але ніякіх дыпляматычных перамоваў паміж Ізраілем і палястынскай уладай ня будзе да тых часоў, пакуль тэрарыстычныя дзеяньні ня будуць зьліквідаваныя цалкам. Шарон заявіў, што ён сам узначаліць у будучыні такія перамовы.
XS
SM
MD
LG