Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:14 ]  Mэр Нью-Ёрку Джуліані выступіў з разьвітальным словам


НЬЮ-ЁРК. Мэр гэтага гораду Рудольф Джуліані выступіў з эмацыйным разьвітальным словам перад тым, як ён пакіне сваю пасаду ў наступны панядзелак. Джуліані заявіў, што хоча, каб руіны Ўсясьветнага Гандлёвага Цэнтру сталі мэмарыялам ахвярам тэрарыстычнага нападу 11 верасьня. Ён сказаў, што, нягледзячы на самы маштабны тэракт у гісторыі чалавецтва, жыхары Нью-Ёрку выстаялі. Ён назваў свой годад сталіцай сьвету, паколькі горад адчынены для імігрантаў з усіх краінаў, незалежна ад нацыянальнасці, веравызнаньня і расы. Джуліані быў прызнаны часопісам “Time” чалавекам году, ягоны рэйтынг у ЗША, паводле апошніх сацыялягічных апытаньняў, саступае толькі прэзыдэнту Бушу.
XS
SM
MD
LG